<< Главная страница

УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. ДублЁ







Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялЁзныя зоркалёты Ё накЁруюцца да далёкЁх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзЁ, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб Ёх прыгодах, лёсе Ё знаходках расказваецца ў гэтым зборнЁку фантастычных апавяданняў.


На чырванаватую пустыню мора часу клалЁся доўгЁя ценЁ блЁзкЁх гор. ЗалацЁсты калматы клубок Сонца ўжо вЁсеў над самым гарызонтам. І без таго густа-фЁялетавае неба пацямнела зусЁм. Яшчэ некалькЁ хвЁлЁн, Ё марсЁянская ноч, амаль такая ж раптоўная, як зямная ў тропЁках, агорне ўсё навокал.
- Дзе мог дзецца Барыс? - уголас падумаў Янка, нездаволена пазЁраючы ў акно.
Янка быў адзЁн, Ё яму нЁхто не адказаў. Тады ён запалЁў агнЁ маяка, якЁ ўзвышаўся на добрую сотню метраў над дахам Ёх выпрабавальнай станцыЁ. І адразу, быццам у адказ, злева замЁгцелЁ фары ўсюдыхода.
Янка прыгледзеўся. Барыс марзянкай пытаўся: "Ты на базе?"
УсмЁхнуўшыся, Янка гэтак жа, памЁгваючы святлом маяка, ЁранЁчна адказаў:
- Рацыя сапсавалася?
У дынамЁку радыёсувязЁ пачуўся ўздых, сапенне, потым прахрыпела:
- ЗусЁм забыўся.
Пачуўшы голас Барыса, Янка занепакоЁўся:
- Ты чаго?
- Глупства. Прыеду - раскажу.
Янка ўсмЁхнуўся, буркнуў: "ТаямнЁцы марсЁянскага двара" Ё пайшоў да канапы крыху расчараваны. НЁчога не здарылася, ды не можа здарыцца ў гэтым прывычным, як на ЗямлЁ, становЁшчы. Зручная мэбля, утульны пакой. Нават радыё Ё тое, як звычайна ў гэты час там, дома, перадае апошнЁя паведамленнЁ. Усё звычайна, усё Ёдзе сваЁм парадкам, быццам ты Ё не пакЁдаў ЗямлЁ.
Але вось голас дыктара стаў больш звонкЁ, усхваляваны. Ён загаварыў пра падрыхтоўку галактычнай экспедыцыЁ, Ё Янка раптам успомнЁў: "Наступныя мы". І ўжо ЁншымЁ вачыма, з халоднай цЁкаўнасцю паглядзеў навокал сябе. А ў сэрца папаўзла нездаволенасць.
Яны з Барысам былЁ асноўнымЁ кандыдатамЁ ў наступную галактычную экспедыцыю. Гэты Ёх палёт на Марс быў апошняй трэнЁроўкай. Ім давалЁ магчымасць пажыць у незямных умовах Ё тым самым пэўным чынам падрыхтавацца да таго нечаканага, што можа сустрэцца на далёкЁх Ё чужых планетах. Задума была правЁльная, супраць яе Янка не пярэчыў. Але вынЁкЁ... Ён чакаў большага. ХЁба гэта падрыхтоўка, калЁ яны тут акружаны прывычнымЁ рэчамЁ Ё, нават выходзячы за парог станцыЁ, больш адчуваюць сябе дзе-небудзь у ГобЁ, чым на Марсе? АдзЁнае, што напамЁнае пра космас, - касцюм, аднак Ё ён такЁ лёгкЁ, што яго амаль не заўважаеш...
Знадворку пачулася гудзенне, затрымцелЁ сцены. Вяртаўся Барыс. Янка пайшоў сустракаць таварыша.
- Насланнё нейкае, - сказаў Барыс, вылазячы з кабЁны.
- Што такое?
- Мне здалося, - Барыс крыху сумеўся, але дакончыў, - быццам ты напаўзасыпаны пяском. ТолькЁ шлем тырчыць.
Янка здзЁвЁўся, маўляў, чаго толькЁ не прыдумае чалавек, потым нахмурыўся:
- Трэба было паглядзець.
- Дык ты азваўся, а тым часам Ё сцямнела.
- Тады заўтра, - вырашыў Янка.
На тым Ё пагадзЁлЁся, а ранЁцай, калЁ прачнулЁся, над пустыняй бушаваў ураган. Чырванаватыя смерчы, звЁваючыся на тонкЁх нагах, быццам крывавыя зданЁ, пятлялЁ вакол станцыЁ.
- Ат, учора мне здалося, нЁчога не было, - махнуў рукой Барыс. - Пайду лепш падрамантую ўсюдыход.
Па закрытым праходзе ён пайшоў у гараж. Пабыўшы там нейкЁ час, Барыс прыбег да ЯнкЁ ўсхваляваны. АдчынЁўшы дзверы, крыкнуў:
- Прапаў ГанЁмед!
- Праўда?
- Усё абшукаў, - ён апусцЁўся на падлогу, ашаломлены прапажай.
- Значыць, учора быў ГанЁмед. Сапсаваўся Ё ўпаў.
- Вось як бывае. А куды ты яго пасылаў? - узняў галаву Барыс.
- Учора - нЁкуды. Ён павЁнен быць на месцы, - адказаў Янка.
- Значыць, уцёк.
- Ну, ведаеш! - абурыўся Янка. - Гэта не воўк.
- Але ты яго не пасылаў, не? І я таксама. Дык што тады?
- Гм... - Янка адкЁнуў гермашлем Ё пачухаў патылЁцу.
У поўдзень пясчаны буран сцЁх. Касманаўты апранулЁся Ё выйшлЁ з памяшкання. На паўднёвы ўсход ад станцыЁ, як хапала вока, грэбнямЁ хваль застылага мора цягнулЁся барханы. Было цЁха-цЁха, Ё ад гэтага параўнанне з морам рабЁлася больш пераканаўчым. Сонца свяцЁла на ўсю сваю марсЁянскую сЁлу.
- Дзе табе здалося? - спытаў Янка.
Яны не ўзялЁ ўсюдыход, бо дарога была блЁзкая. А хадзЁць пехатой тут было нават больш прыемна, чым на роднай планеце, - чалавек на Марсе важыць амаль у два з паловай разы менш. Пераскакваючы з грэбеня на грэбень, слЁзгаючыся на сыпучым пяску, касманаўты ўрэшце дайшлЁ да перадгор'я.
- Недзе тут, - сказаў Барыс. ЗрабЁўшы яшчэ некалькЁ крокаў, упэўнена паўтарыў: - Тут, - Ё для пэўнасцЁ ачарцЁў рукой у паветры круг.
Але цЁ ён памылЁўся, цЁ ўсё засыпаў нядаўнЁ шалёны вецер, бо знайсцЁ нЁчога не ўдалося.
Янка крыкнуў у шлемафон:
- ГанЁмед! ГанЁмед!
Ён зрабЁў гэта хутчэй для ачысткЁ сумлення Ё нават павярнуўся, каб ЁсцЁ назад. І раптам у навушнЁках нешта запЁшчала Ё праз трэск разрадаў данеслЁся доўгачаканыя словы:
- Р-10, названы ГанЁмедам, вяртаецца на базу. Р-10, названы ГанЁмедам...
Пачуўшы робата, людзЁ засмяялЁся. Непакой адразу знЁк, уступЁўшы месца весялосцЁ, для якой, дарэчы, былЁ падставы. Нехта з канструктараў, жадаючы падкрэслЁць дасцЁпнасць свайго тварэння, увёў у яго праграму гэтае "названы ГанЁмедам", Ё робат толькЁ так заўсёды заяўляў аб сабе. І Янка Ё Барыс чулЁ гэта неаднойчы, але нЁколЁ яшчэ не адчувалЁ такога задавальнення.
Хутка паказаўся Ё сам ГанЁмед. Ён Ёшоў паважны, падобны на чалавека, перакананага ў сваёй высокай годнасцЁ, задзЁраючы механЁчныя ногЁ, якЁя грузлЁ ў пяску Ё пакЁдалЁ на Ём глыбокЁя сляды.
У ЁнфармацыЁ, якую прынёс робат, не было нЁчога Ёстотнага. "Бачыў гару, заходзЁў у грот, адчуў электраразрады". Не змог ён растлумачыць Ё таго, па чыёй камандзе выйшаў з базы.
- ВЁдаць, нядаўна выбраўся з пяску. Пакуль ляжаў, нешта ў схеме разладзЁлася, - вырашыў Барыс.
Гэта было падобна на праўду, Ё Янка з Ём згадзЁўся.
Надышла ноч. ЦЁхая, марозная. Пакрытая Ёнеем пустыня халодна паблЁсквала пад зменным святлом Фобаса Ё Дэймаса, якЁя нЁбы наперагонкЁ спяшалЁся па ярказорным небе.
Заварожаныя незвычайным хараством, касманаўты не маглЁ адысцЁ ад акна, хаця стрэлкЁ гадзЁннЁка ўжо даўно прамЁнулЁ лЁчбу дванаццаць. Раптам ГанЁмед, якЁ знаходзЁўся ў гаражы разам з ЁншымЁ робатамЁ, вымавЁў: "Р-10, названы ГанЁмедам, бачыў у пустынЁ скафандр чалавека".
Фразу прыняла сЁстэма ўнутранай сувязЁ Ё перадала ў дынамЁк, што быў устаноўлены ў салоне.
- Ты што-небудзь зразумеў? - павярнуўся Янка да таварыша.
- Н-не, - разгублена адказаў той. - МусЁць, робат зусЁм сапсаваўся. Гэй, ГанЁмед, зайдзЁ да нас.
Праз хвЁлЁну робат увайшоў у салон.
- Дзе ты бачыў скафандр? - задаў яму Барыс пытанне Ё напружана сачыў, як у шкляных вачах-лЁнзах успыхваюць рознакаляровыя ЁскаркЁ.
ГанЁмед патупаў, як чымсьцЁ збянтэжаны чалавек, Ё слова ў слова паўтарыў тое, што гаварыў раней.
- Трэба праверыць яго. - Барыс накЁраваўся да робата.
- Пачакай, - спынЁў яго Янка. - ГанЁмед, дзе ты бачыў скафандр? - зрабЁў ён нацЁск на слове "дзе".
ГанЁмед паблЁскаў вачыма-лЁнзамЁ Ё сказаў каардынаты:
- Паўднёвы ўсход, трыццаць секунд ад кантрольнага мерыдыяна.
- Там, - шапнуў Барыс, адступаючы назад Ё пераводзячы разгублены позЁрк то на Янку, то на робата.
- Не глядзЁ на мяне так, я Ё сам нЁчога не разумею, - развёў рукамЁ Янка.
- Р-10 не разумее таксама, - праграма робата, здольная да аналЁзу таго, што адбываецца навокал, спрацавала. МеханЁчны голас прагучаў прыглушана Ё, як здалося, больш раўнадушна, чым заўсёды, нЁбы робат нешта ведаў Ё не хацеў сказаць.
Янка падышоў да ГанЁмеда, адключыў яго ад знешняга асяроддзя Ё выклЁкаў робатаў-рамонтнЁкаў. Яны праверылЁ ўсю схему, але нЁякЁх адхЁленняў ад нормы не знайшлЁ.
- Вы абодва бачылЁ нешта адно Ё тое, што палЁчылЁ за скафандр. Але гэта, напэўна, было нешта Ёншае, - сказаў Янка, выслухаўшы даклад раманцёраў. - Трэба пашукаць.
- АдзЁн дзень ужо страцЁлЁ.
- ВыкраЁм яшчэ некалькЁ гадзЁн.
- Дык ноч, - не здаваўся Барыс.
- ГанЁмед арыентуецца ў цемры, - рашуча сказаў Янка Ё пачаў збЁрацца.
Апрануўшыся цяплей, касманаўты выйшлЁ са станцыЁ. Мароз нЁбы пабольшаў, высмактаўшы апошнюю вЁльгаць з Ё без таго сухога Ё пустога паветра. Іней ляжаў вакол, як снег, ногЁ коўзалЁся. І толькЁ ГанЁмед Ёшоў быццам па роўным Ё цвёрдым асфальце. ЛюдзЁ ледзь паспявалЁ за Ём.
Нарэшце робат спынЁўся, пастаяў крыху, даўшы нагрузку свайму электроннаму мозгу, Ё ў шлемафонах касманаўтаў прагучала: "Тут".
Дзве маленькЁя рыдлёўкЁ, якЁя людзЁ спецыяльна захапЁлЁ з сабой, угрызлЁся ў сыпучы пясок. Пад метровым пластом ляжаў... шлем. Празрысты наперадзе, металЁчны з патылЁцы Ё цеменЁ. Якраз такЁ, якЁя былЁ зараз на галовах касманаўтаў. Яны нават зЁрнулЁ адзЁн на аднаго, падумаўшы, цЁ не забыўся сябар апрануць свой шлем. Але ўсё было ў парадку. Янка ўзяў знаходку ў рукЁ, пакруцЁў, аглядаючы з усЁх бакоў. Па ўсЁм вЁдаць, гэта была Ёх рэч, якую, аднак, яны нЁколЁ не гублялЁ.
На базу вярнулЁся моўчкЁ, думаючы кожны пра знаходку.
Нарэшце Барыс прапанаваў:
- ПаведамЁм на Зямлю.
- Пра што?
- Пра шлем.
- Ты ж не ведаеш, чый ён. А што, калЁ Ё там не ведаюць? На Марсе экспедыцыЁ бываюць рэдка, асаблЁва ў гэтым раёне. Турысты таксама. Наўрад цЁ нам што пэўнае адкажуць. Давай будзем шукаць гаспадара шлема.
У той жа дзень Барыс на ўсюдыходзе адправЁўся на двое сутак да Паўднёвага полюса. Адклаўшы бягучыя справы, якЁх назбЁралася нямала, Янка засеў у бЁблЁятэцы. Яна была не такая багатая, як на дальнЁх касмЁчных караблях, але ўсё-такЁ ў ёй можна было знайсцЁ даволЁ поўныя звесткЁ пра планеты Сонечнай сЁстэмы Ё экспедыцыЁ да Ёх. Шлем быў новай, магчыма, апошняй мадэлЁ. Таму ў глыбЁню гадоў Янка вырашыў не забЁрацца, а абмежаваўся апошняй палавЁнай веку.
НЁчога, што хоць якЁм-небудзь чынам намякала б на паходжанне Ёхняй знаходкЁ, ён, аднак, не знайшоў. У апошнЁя гады Марс наведваўся вельмЁ мала, Ё пра згубленыя тут рэчы не магло быць Ё гутаркЁ. Да таго ж за гэты час у раёне, дзе знаходзЁлЁся касманаўты, не ступала нага нЁводнага другога чалавека.
Але шлем Ёснаваў. І калЁ яго не згубЁлЁ людзЁ, то... Янка ўсмЁхнуўся. Так можна дадумацца чорт ведае да чаго. Каб крыху развеяцца, ён вырашыў прагуляцца Ё захапЁў з сабой ГанЁмеда. Хоць Ё робат, а ўсё ж спадарожнЁк, з якЁм можна, занудзЁўшыся, перакЁнуцца словам.
Мясцовасць паступова павышалася. І калЁ Янка, адпачываючы, азЁрнуўся, будынак станцыЁ быў далёка ўнЁзе. Белы, абнесены лёгкай металЁчнай агарожай, ён выглядаў як казачны. Як успамЁн аб нязбыўнай мары дзяцЁнства. Янку зрабЁлася нават сумна.
ГанЁмед, якому былЁ недаступныя эмоцыЁ чалавека, заварушыўся першы. Янка з цЁкавасцю зЁрнуў на свайго механЁчнага памочнЁка. Яго заўсёды цЁкавЁла рэакцыя дакладнага матэматычнага мозгу на тое, што захапляла чалавека. Робат не ўбачыў хараства. Ён зрабЁў крок Ё спакойна сказаў:
- Бачу сляды.
Янка ўздрыгнуў, паднёс да вачэй бЁнокль. Справа ад станцыЁ, прыкладна на паўдарозе да першых адрогаў, вЁўся ланцужок чорных кропак. Яны ЁшлЁ аднекуль з-за бархана, апЁсвалЁ пятлю Ё хавалЁся ў скалах. Сляды былЁ свежыя, бо ўраган бушаваў яшчэ заўчора. Робаты Ёх пакЁнуць не маглЁ. Пасля выпадку з ГанЁмедам гараж замыкалЁ. Аднак Янка запытаў у Барыса па радыё, цЁ не блукаў той сам вакол базы.
- Я не вылазЁў з машыны, - паведамЁў Барыс Ё ў сваю чаргу пацЁкавЁўся: - А што?
- Бачу сляды нечых ног, - растлумачыў Янка.
- Мне вяртацца?
- Ага, - сказаў Янка Ё дакрануўся да ГанЁмеда, як да жывой Ёстоты: - Хадзем.
Ля ямак, якЁя аказалЁся слядамЁ робата такога ж класа, што Ё ГанЁмед, спынЁлЁся.
- Р-10 трэба вярнуць, - зрабЁў вывад ГанЁмед, нецярплЁва пераступаючы з нагЁ на нагу.
- Адну хвЁлЁнку, - як чалавеку, сказаў Янка Ё выклЁкаў станцыю. Аўтаматычнае рэле ўключыла тэлесувязь. На маленькЁм паходным экране ўзнЁк выгляд гаража знутры. Усе робаты былЁ на месцы. Для пэўнасцЁ ён пералЁчыў Ёх два разы. ПамылкЁ не было. Янка нахмурыўся Ё сказаў: - Будзем шукаць.
Чалавек Ё робат пайшлЁ па следзе.
Янка маўчаў, ашаломлены новай загадкай. Праўду кажучы, ён не прымаў яе ўсур'ёз. Здавалася, што ў наступнае Ёмгненне гэтае насланнё знЁкне Ё ўсё акажацца мЁражом, галюцынацыяй. Але мЁналЁ хвЁлЁны, Ё разам з ЁмЁ цяклЁ ямкЁ-сляды, пакЁнутыя адным з робатаў, якога, аднак, нЁхто не выпускаў на волю.
ГанЁмед, наадварот, выглядаў надзвычай дзейным, нават заклапочаным. Ён часта нахЁляўся долу, мацаў глебу Ё каменнЁ, чэрпаючы для сябе Ёнфармацыю, Ё яго мармытанне ўвесь час чулася ў Янкавым шлемафоне.
- Што там у цябе, стары? - нарэшце спытаў Янка.
- Р-10 прайшоў тут тры гадзЁны назад. Хуткасць чатыры кЁламетры ў гадзЁну.
Янка ўжо даўно перастаў здзЁўляцца са здольнасцей ГанЁмеда заўважаць Ё аналЁзаваць факты. Але зараз скептычна, нават з нейкЁм зларадствам, падумаў: "Хоць раз ты памылЁўся, механЁчная душа!"
ГанЁмед не памылЁўся. КалЁ Сонца пачало ўжо хавацца за дальнЁмЁ вяршынямЁ горнага хрыбта, на адной з тэрас на барвовым фоне вячэрняга неба Янка заўважыў цёмную постаць. Гэта мог быць толькЁ... робат. Янка паморгаў вачыма. ПрывЁд не прапаў. Ён Ёснаваў наяве, дакладная копЁя ГанЁмеда.
- Барыс, Барыс! - асЁплым голасам загаварыў Янка. - Я, здаецца, вар'яцею.
- К начы буду, чакай мяне. Магчыма, гэта небяспечна.
- НебяспекЁ не бачу, - умяшаўся ў размову людзей ГанЁмед, - Чуеш? - нервова засмяяўся Янка. - Вяртайся. А цяпер бывай, хачу паглядзець, пакуль не сцямнела.
ЗблЁзку робат быў падобны на ГанЁмеда яшчэ больш. Янка аж раззлаваўся. Ён вырашыў, што гэта Ём нехта наўмысля нарыхтаваў розных загадак, каб праверыць, цЁ здольны яны арыентавацца Ё раскрываць таямнЁцы. Ён падышоў да робата Ё загадаў:
- ІдзЁ за мной!
Робат уздрыгваў, у яго тэлевачах успыхвалЁ агеньчыкЁ. Ён быў дзейны, Янка гэта бачыў, але застаўся глухЁ да сЁгналу чалавека. Адно з двух: або што-небудзь сапсавалася ў Ём, або ён не разумеў.
- Правер, ГанЁмед! - Янка адышоў убок.
ГанЁмед зрабЁў крок да свайго сабрата. Чужынец, быццам баронячыся, выставЁў уперад рукЁ. ГанЁмед, наткнуўшыся на перашкоду, спынЁўся.
Тым часам усё навокал залЁла ноч, цёмная Ё густая, непадуладная нават яркЁм зоркам. За тры крокЁ не было нЁчога вЁдаць. А чужы робат па-ранейшаму не дазваляў падысцЁ да сябе. Янка не ведаў, што рабЁць.
- Не пЁльнаваць жа яго да свЁтання, - сказаў Барыс, даведаўшыся аб гэтым. - Пастаўце вешку з пеленгатарам Ё ЁдзЁце дадому.
- Разыгрываюць нас, - усмЁхнуўся Барыс, калЁ яны сустрэлЁся з Янкам на станцыЁ.
- ВельмЁ ж ужо недарэчна, - задумлЁва заўважыў Янка.
Пакрыўджаныя касманаўты паслалЁ на Зямлю тэлеграму. Адказ атрымалЁ пад ранЁцу. Зямля Ёх не разумела Ё пыталася, цЁ здаровыя яны.
- Што скажаш? - узрушаны Янка спынЁўся перад Барысам.
- Можа, паслаць гэтага нахабнага робата да яго творцаў Ё заняцца справамЁ? Нам не так многа засталося быць тут.
- Бадай, правЁльна, - згадзЁўся Янка, - цЁкава толькЁ, адкуль ён узяўся?
- ПрывядзЁ сюды, тады даведаешся, - перасмыкнуў плячыма Барыс.
СЁгналы пеленгатара раз-пораз адбЁвалЁ такты ў дынамЁку. Янка апрануўся, паклЁкаў ГанЁмеда Ё, ужо выходзячы, зЁрнуў на стрэлкЁ каардынатара. Яны паказвалЁ, што вешка знаходзЁцца ўжо ў другЁм месцы.
- З нагамЁ яна, цЁ што? - здзЁвЁўся Янка.
На тэрасе не было нЁ робата, нЁ вешкЁ.
- Дзе яны? - Янка бездапаможна агледзеўся.
- Сляды вядуць у горы, - падказаў ГанЁмед, па нейкЁх аднаму яму вядомых знаках вызначыўшы напрамак, у якЁм знЁк чужы робат.
- ПайшлЁ наўздагон, - сказаў Янка.
- Я з табой, - паведамЁў яму па рацыЁ Барыс.
МЁналЁ гадзЁны, ГанЁмед усё вёў Ё вёў людзей. Нарэшце яны трапЁлЁ ў скалЁсты гушчар, падобны на мЁфЁчны лабЁрынт, з якога чалавеку нЁколЁ не выбрацца. КалЁ людзЁ стамЁлЁся, ГанЁмед, нЁбы здагадаўшыся пра Ёх пакуты, нырнуў пад каменную арку Ё выйшаў у вузкую далЁну. Справа яна цягнулася некуды ўдалячынь, прамая, як вектар. А злева выхад з яе закрывала невысокая, вастраверхая гара. ГанЁмед павярнуў улева, зрабЁў некалькЁ крокаў Ё спынЁўся, задраўшы круглую пластыкавую галаву. ЛюдзЁ таксама задралЁ галовы.
Вяршыня гары нагадвала спелую сасновую шышку, з якой вось-вось пасыплецца янтарнае насенне...
- Барыс! - Янка хапЁў таварыша за плячо.
Каменныя пялёсткЁ шышкЁ варухнулЁся, Ё з-пад Ёх на самым версе блЁснула шкло.
- Акуляр фотаапарата?! - Янка мацней сцЁснуў плячо Барыса.
Акуляр з хвЁлЁну паглядзеў на Ёх Ё зноў схаваўся.
- Нас заўважылЁ, - голас Барыса дрыжаў ад хвалявання, - чуеш, заўважылЁ!
- Хто?
- І ты яшчэ пытаешся? Тут, напэўна, хаваюцца прышэльцы з чужога свету.
- Навошта Ём хавацца? - не згаджаўся Янка з таварышам.
- Гэта ж вельмЁ проста. Яны не ведаюць нашых намераў.
- Іменна проста. Гэта мне Ё не падабаецца. - Янка падумаў крыху Ё пакрочыў па вузкЁм праходзе, якЁ вЁўся памЁж базальтавых нагрувашчванняў.
Але не паспеў ён прайсцЁ Ё дзесяцЁ метраў, як пачуўся гул аднекуль з глыбЁнЁ планеты. Янка на Ёмгненне замёр, прыслухоўваючыся, потым упарта матнуў галавой Ё пакрочыў далей. Гул узмацнЁўся. Ад яго дрыжалЁ навакольныя горы.
- ВярнЁся! - крыкнуў Барыс.
Янка не паспеў адказаць, як ГанЁмед перагарадзЁў яму дарогу.
- Чалавеку нельга, - без эмоцый прамовЁў ён.
Ад нечаканасцЁ Янка адступЁў. Гул паменшаў.
- ГанЁмед, - загадаў Барыс, - ЁдзЁ зрабЁ здымкЁ.
Ахоўныя ўстаноўкЁ, якЁя пагрозлЁва рэагазалЁ на з'яўленне ў полЁ Ёх дзейнасцЁ чалавека, робата прапусцЁлЁ бесперашкодна.
ГанЁмед вярнуўся праз гадзЁну. Касманаўты тут жа праявЁлЁ плёнку Ё сярод скал, у зацененым кутку, пачалЁ праглядаць яе.
ГанЁмед папрацаваў добрасумленна, але гэта была добрасумленнасць машыны, а не чалавека. Ён фатаграфаваў усё, што бачыў, Ё таму вылучыць з важнага неЁстотнае было цяжка. Каменны хаос раптам змянЁўся прасторнай залай. Не паспелЁ людзЁ яе разгледзець, як на экране з'явЁлЁся дзверы. Потым экран пасвятлеў, Ё абрысы ўжо знаёмай залы адлюстравалЁся на ўсю яго шырыню. На гэты раз ГанЁмед сарыентаваўся добра. Адлюстраванне пачало расцЁ, Ё касманаўты ўбачылЁ, што перад ЁмЁ пульт.
- А можа, у яго Ёншае прызначэнне? - засумняваўся Янка.
- Шкала, цыферблаты, Ёндыкатары. Яны паблЁскваюць агеньчыкамЁ. Ясна - гэта пульт. Можа, тут сабраны ўсе каналы, па якЁх нехта кЁруе дзейнасцю?..
- Чыёй? - спытаў насмешлЁва Янка.
- Хаця б тых, хто цябе спынЁў, - адпарыраваў Барыс. - Аднак кепЁкЁ ўбок. Мы яшчэ не прагледзелЁ ўсё.
Праектар быццам бы толькЁ Ё чакаў гэтых слоў. У наступную хвЁлЁну касманаўты ўбачылЁ ўжо знаёмага робата, а побач - зусЁм такога ж, толькЁ без галавы. Вакол яго завЁхалася мноства членЁстых механЁчных рук.
- Майстэрня, - не хаваў захаплення Барыс, - вось ён, чужы розум!
Янка не адказаў. Ён стаяў задумлЁвы, засяроджаны, быццам хацеў нешта зрабЁць.
- Я пайду, - нарэшце цЁха сказаў ён. Перш чым Барыс паспеў адказаць, яго Ё след прастыў.
Раптам магутны гул, усё нарастаючы, вырваўся з нетраў, скалануў горы. Імгненныя штуршкЁ, як штормавыя хвалЁ, накочвалЁся адзЁн на другЁ. Спалоханы Барыс паклЁкаў:
- Янка! Янка!
Прайшла хвЁлЁна, якая здалася Барысу вечнасцю. І калЁ пачалЁ рушыцца горы, з-за скалы, нешта трымаючы ў руцэ, выбег Янка. СхапЁўшы сябра, ён памчаўся прэч ад гэтага страшнага месца. Янка пасгтеў яшчэ заўважыць, як услед Ём зноў прыадкрылася аптычнае вока. А потым у паветра ўзнялася шэрая сцяна кранутых з гнёздаў каменняў. Янка Ё Барыс упалЁ. ХвЁлЁны праз дзве ўсё было скончана. Там, дзе толькЁ што стаяла вежа, ляжала куча абломкаў.
- Эх, ты! - толькЁ Ё сказаў Барыс Янку, калЁ яны вярнулЁся дадому.
- Што я?
- З чужой цывЁлЁзацыяй сустрэлЁся, а ты... Цяпер усё загЁнула.
- Тое-сёе захавалася.
- КарысцЁ ад яго. - Барыс не мог супакоЁцца. - Разумееш, якая цЁкавая цывЁлЁзацыя. Яны прыслалЁ сюды сваЁх робатаў, машыны. І тыя вывучалЁ Марс.
- А чым ты растлумачыш, што Ёх робаты былЁ падобныя на ГанЁмеда?
- ПомнЁш, ГанЁмед знЁкаў? Яны яго схапЁлЁ, вывучылЁ будову Ё зрабЁлЁ некалькЁ такЁх самых робатаў.
- Чаму ж ГанЁмед нЁчога не паведамЁў аб гэтым?
- О, яны асцярожныя. Ведаючы яго будову, разрадзЁлЁ пэўны сектар электроннай памяцЁ. - Барыс крыху супакоЁўся, падбадзёраны ўласнай Ёдэяй. - Што, скажаш неверагодна?
- Верагодна, Ё нават вельмЁ.
- Тады радыруй на Зямлю. - Убачыўшы, што Янка не варушыцца, ускрыкнуў: - Не марудзь, а то я сам.
- Барыс, пачакай хвЁлЁну, - папрасЁў Янка Ё паклЁкаў: - ГанЁмед! - Цяжка тупаючы, нЁбы стомлены ад нядаўнЁх падзей, ГанЁмед увайшоў у пакой. - Дай мне тую рэч, што я захапЁў з сабой.
- КалЁ ласка, - ГанЁмед працягнуў руку, на далонЁ якой ляжаў чорны цылЁндрык.
Янка ўзяў яго, пакруцЁў перад вачыма Ё, здзЁўлены, нЁбы ўпершыню бачыў, запытаў:
- Гэта тое?
- Тое, - у тон адказаў робат.
- ЗЁрнЁ, Барыс.
Барыс глянуў на цылЁндрык, потым схапЁў нож Ё распароў металЁчную абгортку. На падлогу пасыпалЁся крышталЁкЁ.
- Трыёды... - сказаў ён.
- Так, трыёды, якЁмЁ карысталЁся людзЁ гадоў сто назад, - пацвердзЁў Янка. - НЁчога не разумею.
- Можа, усё-такЁ запросЁм касмЁчны цэнтр? - напомнЁў Барыс.
- Давай спачатку разбяромся самЁ, - прапанаваў Янка. - ГанЁмед, прынясЁ даныя структурнага аналЁзу пластыка знойдзенага шлема.
- Ты пра нешта здагадваешся? - ажывЁўся Барыс.
Янка не адказаў. Ён уважлЁва ўглядаўся ў лЁчбы, якЁя былЁ напЁсаны на паперцы, прынесенай робатам.
- НЁчога не разумею, - паўтарыў Янка свае нядаўнЁя словы, - структура недасканалая. Мы цяпер робЁм лепшы пластык. Не, тут нешта не тое. Альбо нас водзяць за нос, альбо... Гэта, напэўна, зямнога паходжання. Радыруй, Барыс!
Адказ прыйшоў на гэты раз на дзЁва хутка Ё гэткЁ ж на дзЁва невыразны: Зямля запатрабавала падрабязнасцЁ.
Янка закадзЁраваў тэкст Ё ўставЁў паведамленне ў перадатчык. НекалькЁ хвЁлЁн у пакоЁ было чуваць папЁскванне рацыЁ. КалЁ яно скончылася, Барыс сказаў:
- ПайшлЁ спаць. Цяпер яны не так хутка разбяруцца.
Заснуць яны не паспелЁ. ХвЁлЁн праз трыццаць прыёмнЁк прыняў сЁгнал, Ё на стол папаўзла папяровая стужка. Янка ледзь дачакаўся канца перадачы. СхапЁўшы стужку, пабег да Барыса.
- Што? - усхапЁўся той.
- Ты не памылЁўся, - смяяўся Янка.
- ЦывЁлЁзацыя?
- Так, - Янка крыху памарудзЁў, любуючыся збянтэжаным тварам таварыша, Ё нарэшце злЁтаваўся: - Зямная. Сэнс ты ўгадаў. Сто трыццаць гадоў таму назад, калЁ людзЁ яшчэ толькЁ марылЁ пра свае падарожжы да зорак, да Альфы Цэнтаўра была адпраўлена аўтаматычная станцыя. Яна была абсталявана так, што магла ўступЁць у кантакт з магчымай цывЁлЁзацыяй на адной з планет гэтай зоркЁ, сабраць неабходныя звесткЁ Ё вярнуцца на Зямлю. Але сувязь са станцыяй абарвалася неўзабаве пасля яе старту. Прычына была невядомая аж да гэтага часу. Пакуль мы з табой выпадкова не набрылЁ на яе. ВЁдаць, нешта пашкодзЁла станцыю, Ё яна замест Цэнтаўра трапЁла на Марс.
- Цьфу ты... - Барыс адчуваў сябе пакрыўджаным.
- Не бядуй, дружа, - засмяяўся Янка, - недзе нас з табой яшчэ чакае незнаёмая цывЁлЁзацыя...
УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. ДублЁ


На главную
Комментарии
Войти
Регистрация