УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. НастаўнЁк







Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялЁзныя зоркалёты Ё накЁруюцца да далёкЁх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзЁ, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб Ёх прыгодах, лёсе Ё знаходках расказваецца ў гэтым зборнЁку фантастычных апавяданняў.


Школа стаяла на высокЁм пясчаным беразе вялЁкага возера. А вакол шумеў прыгожы парк. ЛЁпы, клёны, ясенЁ былЁ акуратна падстрыжаны. СадоўнЁк казаў, што менавЁта ў гэтым Ё ёсць прыгажосць.
А я, калЁ глядзеў на пасыпаныя жоўтым пяском сцежкЁ Ё яркЁя, як агонь, клумбы, успамЁнаў карцЁну, што вЁсела ў школьным вестыбюлЁ. Прыгожая, яна ўсё ж нЁколЁ нЁ ў кога не выклЁкала жадання пабываць на той палянцы, што раптам адкрылася сярод лесу, цЁ акунуць руку ў серабрысты крынЁчны ручаёк.
КарцЁна ёсць карцЁна, у ёй не хапае жыцця, а можа, проста руху. Так Ё з паркам. У сваёй падстрыжанай прыгажосцЁ ён страцЁў галоўнае. Нам чамусьцЁ больш падабаўся востраў на возеры. Лес там захаваўся ў сваЁм першабытным выглядзе. Кусты былЁ густыя, як зараснЁкЁ ў джунглях. Непрыбраныя вываратнЁ нагадвалЁ ў паўзмроку сЁлуэты нейкЁх дагЁстарычных жывёлЁн.
Кожны клас меў на востраве свой улюбёны куток. Там збЁралЁся, гулялЁ, марылЁ, спрачалЁся. Нашым месцам была абкружаная густым арэшнЁкам палянка, пасярэдзЁне якой расла серабрыстая таполя. Яна была вельмЁ старая, бо, нават пабраўшыся за рукЁ ўпяцёх, мы ледзь маглЁ абхапЁць яе ствол. Метры за два ад зямлЁ ва ўсе бакЁ адыходзЁлЁ тоўстыя галЁны. Мы любЁлЁ сядзець тут надвячоркам, схаваныя змрокам Ё гушчаром ад усяго свету.
Хлопцы з Ёншых класаў прыходзЁлЁ на востраў са сваЁмЁ настаўнЁкамЁ. Мы ж амаль заўсёды адны. Не таму, што не любЁлЁ свайго настаўнЁка. Ён быў добры, ласкавы. Але часам ён не разумеў або не хацеў разумець нас. Мы, як Ё ўсе ў нашай школе, трызнЁлЁ аб космасе. ВыхавацелЁ астатнЁх груп расказвалЁ дзецям пра падарожжы да планет Ё зорак, вазЁлЁ Ёх на касмадромы, а адпраўляючыся на экскурсЁЁ ў АўстралЁю цЁ на Вогненную Зямлю, абавязкова заказвалЁ месцы на ракетаплане. Ад нашага ж настаўнЁка мы чамусьцЁ нЁколЁ не чулЁ нЁ слова пра самыя цЁкавыя палёты. Нават калЁ ў час аднаго ўрока прыйшло паведамленне, што вяртаецца экспедыцыя з Тау КЁта, ён, як звычайна, не пракаменцЁраваў навЁну.
Уся Зямля радавалася, Ё толькЁ ён адзЁн, здавалася, заставаўся абыякавым. Гэта нас здзЁўляла Ё, што казаць, крыўдзЁла. Бо мы паважалЁ Ё любЁлЁ свайго настаўнЁка. Ён быў уважлЁвы да кожнага з нас, расказваў многа цЁкавага. А ведаў ён столькЁ, колькЁ, як нам часам думалася, на ЗямлЁ больш не можа ведаць нЁхто. Але абыякавасць да космасу мы не маглЁ дараваць нЁкому. І ў нас з'явЁлася ад настаўнЁка таямнЁца...
ЦЁ ведаў настаўнЁк пра яе? Напэўна. Ён разумеў нас лепш за нас самЁх. Мы часам забывалЁ, што яму ўжо недзе пад дзевяноста - такЁ ён быў выдумшчык Ё завадатар. ТолькЁ быццам знарок не хацеў заўважаць нашы касмЁчныя мары Ё планы. КалЁ нават на ўроках здаралася праходзЁць тэмы, звязаныя з гЁсторыяй асваення космасу, ён абавязкова кЁдаў фразу:
- Штурм космасу - не рамантыка, сябры. Гэта цяжка нават дарослым.
- Навошта настаўнЁк нас палохае? - больш за ўсЁх абураўся Сашка Шарай.
РазважлЁвы МЁшка Патупчык супакойваў яго:
- Каб зразумець космас, трэба пабываць у прасторы.
Мы згаджалЁся з МЁшкам. Адкуль было нашаму настаўнЁку ведаць, што такое палёт да зорак, калЁ ён зусЁм зямны чалавек. Ну хто яшчэ ў наш час, акрамя нашага настаўнЁка, мог узяць кЁёк Ё пайсцЁ на цэлы дзень у стэп? Ён клЁкаў Ё нас з сабой. Аднаго разу мы было пайшлЁ. І што ўбачылЁ? Бясконцае аднастайнае поле, на якЁм каласЁлася аксамЁтная пшанЁца, Ё жаваранкаў у небе. Што тут незвычайнага? ТолькЁ наш настаўнЁк захапляўся ўсЁм гэтым. Ён спыняўся на якЁм-небудзь пагорку, падставЁўшы твар сонцу, Ё слухаў, як шапацела збажына, як аднекуль з сЁняй безданЁ неба лЁлася жаўруковая песня вясны Ё цяпла. Твар настаўнЁка нЁбы памаладзеў, Ё на вуснах блукала трапяткая даверлЁвая ўсмешка. А мы сумавалЁ. І дадому вярнулЁся стомленыя, маўклЁвыя. НастаўнЁк паглядзеў на нас з нейкЁм жалем Ё, развЁтваючыся, уздыхнуў.
Неўзабаве надышлЁ экзамены. Мова Ё фЁзЁка, лЁтаратура Ё матэматыка... НастаўнЁк быў увесь час з намЁ, дапамагаў нам, Ё мы зноў здзЁўлялЁся, як ён многа ведае.
А потым быў экзамен па гЁсторыЁ. Каб зрабЁць настаўнЁку прыемнае, я вырашыў напЁсаць пра старажытную Русь, пра гарачыя бойкЁ нашых продкаў са стэпавымЁ качэўнЁкамЁ. Мне хацелася, каб настаўнЁк убачыў любы свайму сэрцу шырокЁ стэп, поўны сонца Ё прасторы.
Сачыненне, вЁдаць, спадабалася настаўнЁку. Ён слухаў, заплюшчыўшы вочы, кЁваў часам, нЁбы ў знак згоды, галавой, а калЁ я скончыў чытаць, ён не стаў, як рабЁў гэта часта, дапаўняць. Ён не пахвалЁў мяне, не ў яго правЁлах было хвалЁць чалавека, якЁ выканаў свой абавязак. Ступень сваёй задаволенасцЁ ён выказваў толькЁ адзнакамЁ. Мне вышэйшы бал не паставЁў. Чаму? Нешта, вЁдаць, было не так. Але трэба прадумаць гэта спачатку самому, што было "не так".
Крыху расчараваны ацэнкай, я не адразу пачуў, аб чым расказвае Сашка. А прыслухаўшыся, абурыўся. Яшчэ загадзя мы дамовЁлЁся не закранаць у сваЁх работах таго, што мае дачыненне да касмЁчных палётаў. І раптам Сашка парушыў дагавор. Навошта гэты выклЁк настаўнЁку? ВЁдаць, пра гэта падумалЁ Ё астатнЁя хлопцы. Бо ў класе ўсталявалася незвычайная цЁшыня. Я не адрываў позЁрку ад настаўнЁка, шукаў на яго твары крыўду, абурэнне цЁ што-небудзь такое яшчэ. І не знаходзЁў. Ён Ё Сашку слухаў, як нядаўна мяне, - уважлЁва, засяроджана.
Сашка быў разумны хлопец. Я слухаў Ё думаў, дзе ён назбЁраў столькЁ звестак? Але самае галоўнае нас чакала, аказваецца, наперадзе. Сашкаў голас раптам зазвЁнеў, як струна, якая вось-вось парвецца:
- У жыццЁ было нямала выпадкаў, калЁ космас пакараўся юным!
Гэта было прыгожа сказана. Але ў мяне асабЁста не было ўпэўненасцЁ, што так здаралася на самай справе. Як нЁ кажыце, а ў космас адпраўляюць толькЁ дарослых. Бо трэба спачатку школу скончыць, Ё спецыяльнасць набыць, Ё падрыхтоўку прайсцЁ. ЦЁ ж мала гадоў на гэта пойдзе? Канечне, Ё мне Ё Сашку не хочацца чакаць, пакуль мы вырасцем. Гэта ж калЁ яшчэ будзе!.. Аднак ёсць на свеце рэчы, якЁя, на жаль, ад нас не залежаць. І я падумаў, што Сашка дарэмна зрабЁў гэты свой выпад.
А Сашка падышоў да настаўнЁкавага стала Ё нацЁснуў кнопку. На вокны апусцЁлЁся чорныя шторы. У класе на секунду стала цёмна. Мы не паспелЁ нават крыкнуць Сашку, каб ён не дурэў, як засвяцЁўся экран. На гэтым экране кожны вучань можа пЁсаць, чарцЁць схемы, застаючыся за сваёй партай.
Я падумаў, што Сашка вернецца зараз да сваёй парты Ё намалюе нейкую Ёлюстрацыю да даклада. Але я памылЁўся. Сашка мЁнуў сваю парту Ё падышоў да праекцыйнага апарата, нешта ўставЁў туды, пакруцЁў, Ё экран ажыў. Мы ўбачылЁ рубку касмЁчнага карабля, цэнтральны пульт, над якЁм схЁлЁўся пажылы сЁвы чалавек, а побач з Ём стаяў... хлопчык. Яму было крыху меней, чым нам, гадоў дзесяць або адзЁнаццаць.
З нашых грудзей вырваўся дружны ўздых захаплення Ё, напэўна, зайздрасцЁ. Бо аб тым, што выпала гэтаму хлопчыку, мы не асмельвалЁся нават марыць уголас, калЁ збЁралЁся каля сваёй таполЁ.
- ЦЁшэй вы! - крыкнуў Сашка. Ён назваў экспедыцыю, зорку, ля якой яна пабывала, год, калЁ вярнулася на Зямлю. Напэўна, гэта былЁ цЁкавыя звесткЁ. Але для мяне Ёх у той час быццам не Ёснавала. Я не мог адарваць вачэй ад маленькага касманаўта. Я ўявЁў сябе на яго месцы, Ё ў грудзях зрабЁлася горача.
Праз Ёмгненне я адчуў, што нечага не разумею. У рубцы шмат прыбораў, на экранах свецяцца чужыя зоркЁ, у тэлескоп, напэўна, можна ўбачыць Ё планеты гэтых зорак. А хлопчык нЁбы нЁчога гэтага не заўважае. Ён пазЁрае некуды ўбок, Ё ўся яго фЁгура выказвае пакорлЁвую цярплЁвасць. Можа, ён хворы?
Тым часам Сашка скончыў сваё выступленне. Ён зноў падышоў да стала настаўнЁка, нацЁснуў кнопку. Шторы папаўзлЁ ўверх. У клас хлынула вясёлае сонечнае святло.
- Ты больш нЁчога не дабавЁш, Саша? - спакойна, як заўсёды, калЁ мы, на яго думку, сказалЁ не ўсё, што павЁнны былЁ сказаць, спытаў настаўнЁк.
- Было мала часу, каб дакапацца ў архЁве да далейшых падзей. Але ўпэўнены, што хлопчык, калЁ вырас, стаў славутым касманаўтам, лепшым за Ёншых. У яго ж такая практыка!
Мы чакалЁ, што настаўнЁк зараз паставЁць адзнаку Ё выклЁча наступнага. Мы памылЁлЁся.
НастаўнЁк нечакана папрасЁў:
- Уключы, Саша, праектар, - а сам зацямнЁў клас.
На экране зноў з'явЁлася рубка зоркалёта, штурман Ё хлопчык.
НейкЁ час настаўнЁк маўчаў. А калЁ загаварыў, у класе адразу стала цЁха, аж да звону ў вушах.
- У той час, калЁ хлопчык пачаў помнЁць сябе, - гаварыў настаўнЁк, - "Алтай" вяртаўся ў Сонечную сЁстэму. Да дому заставалася шэсць незалежных гадоў. Для вас гэтыя словы "незалежныя гады" - нЁбы музыка. Яны ж ужываюцца толькЁ ў прасторы, дзе вакол гараць незнаёмыя зоркЁ, Ёснуюць невядомыя планеты, дзе можна чакаць сустрэчы з чужымЁ цывЁлЁзацыямЁ. Усё гэта Ёснуе Ё для касманаўтаў. Але для Ёх акрамя гэтага яшчэ ёсць Ё час. Той самы, незалежны, у адной назве якога крыецца ўсё. Яго нельга нЁ паскорыць, нЁ замарудзЁць. Ён такЁ, якЁ ёсць.
Гэта ведалЁ дарослыя. А хлопчыку тады было яшчэ ўсё роўна. Яму на караблЁ было цЁкава ўсё: Ё як самЁ па сабе адчыняюцца дзверы, варта толькЁ падысцЁ да Ёх, Ё як робат-нянька ходзЁць за Ём следам, не даючы забрацца па лесвЁцы ў машынную частку, Ё многае Ёншае. Хлопчык нарадзЁўся на караблЁ. У яго было шмат цацак: яму Ёх рабЁлЁ Ё дарослыя, Ё робат. ЦацкЁ былЁ працягам карабельнага жыцця. Гэта былЁ маленькЁя ракеты, усюдыходы, робаты Ё многае Ёншае, што, толькЁ большага памеру, знаходзЁлася ў карыстаннЁ дарослых. Хлопчык не здзЁўляўся. Ён лЁчыў, што так Ё павЁнна быць. Дарослыя большыя, таму ў Ёх Ё цацкЁ большыя. Ён толькЁ часам пытаўся, чаму дарослых на караблЁ многа, а ён заўсёды адзЁн.
Нарэшце (а здарылася гэта пасля доўгай дыскусЁЁ дарослых, пра гэта хлопчык даведаўся значна пазней) яму паказалЁ фЁльмы аб ЗямлЁ.
У першы раз родная планета не ўразЁла яго. Ён глядзеў спакойна, а пасля спытаў: "Зямля - гэта як дэндрарый?" На зоркалёце быў такЁ куток, дзе раслЁ сапраўдныя дрэвы. Яму нЁчога не тлумачылЁ, толькЁ фЁльмаў больш не паказвалЁ.
А яму чамусьцЁ вельмЁ захацелася паглядзець хоць яшчэ адзЁн такЁ фЁльм. І аднойчы, падгаварыўшы робата, хлопчык пайшоў у бЁблЁятэку. Робату гэтага не забаранЁлЁ, не ўвялЁ ў праграму, Ё ён хутка знайшоў нейкЁ фЁльм, зняты на ЗямлЁ.
Хлопчык зноў убачыў тое, што ён лЁчыў вялЁкЁм дэндрарыем. "Для дарослых", - падумаў ён, уражаны памерамЁ. І тут жа схамянуўся: сярод дрэў Ёшоў такЁ ж хлопчык, як ён, а мо Ё яшчэ меншы. Гэта было незвычайна, дзЁўна Ё чамусьцЁ выклЁкала незразумелае жаданне некуды пабегчы. Хлопчык застаўся на месцы, ён ведаў, што адсюль можна пабегчы толькЁ ў дэндрарый. А гэтага яму не хацелася зараз. Ён упершыню падумаў, што дэндрарый - тая ж цацка, але для дарослых.
Пакуль ён так разважаў, дзяцей на экране пабольшала. Яны бегалЁ, скакалЁ, лавЁлЁ адно аднаго. І смяялЁся - гучна, весела, як нЁхто не смяяўся на зоркалёце. Хлопчык перастаў глядзець на экран Ё сказаў робату: "Хачу да дзяцей". На караблЁ больш дзяцей не было, Ё робат павёў хлопчыка да бацькЁ.
Бацька ўважлЁва выслухаў яго блытаны расказ пра фЁльм, потым паклаў яму на галаву вялЁкую Ё цёплую руку Ё неяк цераз сЁлу сказаў: "Засталося шэсць незалежных гадоў. Тады..." Ён не растлумачыў, што будзе тады.
І хлопчык спытаў: "А калЁ будзе гэта тады?" Бацька моўчкЁ павёў яго ў каюту, паваражыў над электроннай машынай, Ё з яе выпаўзла белая стужка з мноствам чорненькЁх рысачак. Бацька пакорпаўся ў сваЁх кЁшэнях, потым у шуфлядцы Ё нарэшце знайшоў маленькую палачку. Гэтай палачкай ён зрабЁў на стужцы з першай рысачкЁ крыжык Ё аддаў яе сыну. "Кожны дзень, - пачаў быў ён, але ўспомнЁўшы, што хлопчык не ўяўляе сабе дзень, паправЁўся: - Кожны раз, як прагучыць вялЁкая сЁрэна, будзеш ставЁць тут адзЁн крыжык. Як паставЁш усе, тады мы прыляцЁм на Зямлю, Ё ты пойдзеш да дзяцей". Ён яшчэ раз пагладзЁў сына па галаве Ё выйшаў.
А хлопчык пачаў разглядаць стужку. Ён хутка наставЁў бы на ёй крыжыкаў Ё пабег бы на Зямлю ў вялЁкЁ дэндрарый. Але бацька загадаў чакаць сЁгналу сЁрэны. Хлопчык ведаў, што старэйшых трэба слухацца. Ён толькЁ аднойчы паставЁў лЁшнЁ крыжык. Усе астатнЁя разы рабЁў, як казаў бацька, хаця ўрэшце яму ўжо надакучыла чакаць.
Рысачак заставалася так многа, што ён не мог Ёх нават пералЁчыць Ё не верыў, што Ёх калЁсьцЁ не стане. РысачкЁ снЁлЁся яму, калЁ ён клаўся спаць. І, устаўшы, клЁкаў робата Ё адпраўляўся ў бЁблЁятэку. Цяпер там быў толькЁ адзЁн фЁльм, той самы, што ён глядзеў некалЁ самавольна. Але Ёншага хлопчыку Ё не трэба было. Ён мог Ё гэты глядзець многа раз запар, кожны раз знаходзячы нешта новае, жаданае Ё цЁкавае...
НастаўнЁк змоўк. У блакЁтным паўзмроку мы бачылЁ толькЁ яго постаць, высокую, шыракаплечую, Ё гордую галаву з пасЁвелымЁ валасамЁ.
МаўчалЁ Ё мы, захопленыя расказам, здзЁўленыя тым, што, аказваецца, наш настаўнЁк ведае Ё гэтую не любЁмую Ём тэму. Нарэшце МЁшка парушыў цЁшыню:
- Ён потым сустрэўся з дзецьмЁ?
НастаўнЁк павярнуўся да экрана, Ё мы ўбачылЁ, як ён пакЁваў галавой. Потым пачулЁ:
- Зоркалёт вярнуўся пазней. Была аварыя. А хлопчык... Ён тады ўжо вырас.
Нам стала шкада хлопчыка, якЁ нЁ разу не пагуляў са сваЁмЁ равеснЁкамЁ. АдзЁн Сашка сказаў:
- Ну Ё што? Затое яму лягчэй было вярнуцца ў космас.
- Ён застаўся на ЗямлЁ, - адказаў настаўнЁк. І мне здалося, што яго голас задрыжаў. Але мне гэта, напэўна, толькЁ здалося. Праз момант настаўнЁк дадаў: - Бо што можа быць лепшае за нашу цудоўную, цудоўную Зямлю!
- А той хлопчык, - вырвалася ў мяне, - дзе ён зараз?
ФЁранкЁ папаўзлЁ ўверх. Зноў стала светла. НастаўнЁк стаяў за сталом, пазЁраючы вышэй нашых галоў. І мне здалося... Мне здалося, што наш настаўнЁк вельмЁ падобны на таго штурмана, бацьку хлопчыка... Ё на самога хлопчыка...
УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. НастаўнЁк