УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. Скачок у нЁшто







Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялЁзныя зоркалёты Ё накЁруюцца да далёкЁх галактык.
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзЁ, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб Ёх прыгодах, лёсе Ё знаходках расказваецца ў гэтым зборнЁку фантастычных апавяданняў.


Сляды абрывалЁся, быццам у Корзуна раптам выраслЁ крылы Ё ён узляцеў у фЁялетавую бездань бязвоблачнага неба СЁрэны. Гэтага, вядома, быць не магло. Але ўсё ж цЁкава, куды дзеўся Корзун? Шабанаў паўтарыў пытанне ўголас, зЁрнуў на Савацеева. Той не адказаў, Ё Шабанаў зноў паглядзеў на сляды. Выразныя, як на мяккай глЁне, з рубчыкамЁ Ё палоскамЁ ад цяжкЁх чаравЁкаў скафандра, яны пачыналЁся адразу пад скалой, на якой зараз стаялЁ Шабанаў Ё Савацееў са свЁтай робатаў Ё з якой гадзЁну назад саскочыў унЁз Корзун. Ён напэўна не спяшаўся - сляды былЁ акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкЁ абсыпалЁся не больш, чым у астатнЁх. А далей жаўцеў некрануты пясок, аж да самай вады, да якой заставалася яшчэ метраў дзесяць.
- ХвалЁ змылЁ?.. - Савацееў сказаў гэта няўпэўнена, хутчэй каб парушыць маўчанне.
Шабанаў зразумеў таварыша Ё нявесела ўсмЁхнуўся: мора было на дзЁва спакойнае, як лясная копанка дзе-небудзь на ЗямлЁ. За тыя хвЁлЁны, што мЁнулЁ з таго моманту, калЁ з Корзунам спынЁлася сувязь, яно не паспела б утаймавацца. Ды наогул шматдзённыя назЁраннЁ сведчылЁ, што мора бушуе толькЁ ўначы. І Шабанаў адказаў:
- Тут нешта Ёншае, хаця, здаецца, акрамя мора ён не мог нЁдзе дзецца.
- А што, калЁ... - здагадка была недарэчная Ё страшная, Ё Савацееў не адважваўся выказаць яе да канца.
Зноў Шабанаў зразумеў яго Ё адмоўна пакЁваў галавой:
- Не! Прыбярэжны пясок - не багна.
- А яма, апоўзень цЁ яшчэ што! Не мог жа чалавек знЁкнуць сярод белага дня, нЁчога пасля сябе не пакЁнуўшы.
- СЁрэна - не Зямля, якЁ ўжо тут белы дзень.
Флегматычнасць Ё логЁка, якЁя гучалЁ ў словах Шабанава, вывелЁ Савацеева з раўнавагЁ.
- Бяда здарылася! Бяда! Чуеш? - закрычаў ён.
- Не крычы, - паклаў яму руку на плячо Шабанаў. - Крыкам тут не дапаможаш. Я ж спрачаюся з табой, каб сябе пераканаць Ё хутчэй высветлЁць ЁсцЁну.
Савацееў крыху памякчэў Ё прапанаваў:
- Давай правяраць варыянты.
Два робаты, падобныя на людзей, апранутых у няўклюдныя скафандры, падышлЁ да абрыву. Асцярожна, як старыя дзяды, пачалЁ злазЁць унЁз.
НецярплЁвага Савацеева заўсёды раздражняла гэтая паважнасць у рухах робатаў, якЁя нават у небяспечных абставЁнах нЁколЁ не парушалЁ свайго механЁчнага спакою. Ён ведаў, што Ёменна так яны запраграмЁраваны, Ёх электронны мозг не разумее эмоцый, але не мог не злавацца. І зараз, не стрымаўшыся, крыкнуў:
- Гэй вы, хутчэй варушыцеся!
Робаты на Ёмгненне замерлЁ, як па камандзе павярнулЁ галовы, быццам сапраўды здзЁвЁлЁся нечаканаму патрабаванню Ё абражлЁваму тону, Ё дружна адказалЁ:
- Ступень небяспекЁ 0,4. Працуем на крайнЁм рэжыме.
Савацееў матнуў галавой, а Шабанаў усмЁхнуўся.
- А ну вас! - крыкнуў Савацееў Ё саскочыў на пясок да робатаў.
- Далей нельга! Далей нельга!
Бясстрасны голас робата толькЁ падахвоцЁў Савацеева, Ё ён, сарваўшыся з месца, кЁнуўся да берага. І адразу ж затрапятаў у бяссЁльным парыве, схоплены робатамЁ за рукЁ.
- Далей нельга! Далей нельга! - няспешна Ё манатонна гучала ў шлемафоне.
- КЁнь, Паўлюк! - сказаў Шабанаў зверху. - Ты ж сам настроЁў Ёх на небяспеку.
Савацееў зразумеў недарэчнасць сваЁх паводзЁн. Перастаўшы супрацЁўляцца, ён буркнуў:
- Добра, добра ўжо, буду стаяць.
Робаты адразу выпусцЁлЁ яго са сваЁх моцных жалезных абдымкаў Ё пакрочылЁ далей, быццам нЁчога не здарылася. Яны дайшлЁ да апошняга следу, пастаялЁ, зрабЁлЁ яшчэ адзЁн крок наперад Ё ўключылЁ апаратуру.
Шабанаў глядзеў на экран, якЁ свяцЁўся роўным зеленаватым святлом, Ё чакаў, што вось зараз апраўдаецца меркаванне Савацеева Ё пад пластом пяску яны ўбачаць Корзуна. Шабанаў не хваляваўся. Гэта быў бы не такЁ ўжо дрэнны варыянт - Корзун хоць Ё ў лёгкЁм герметычным касцюме, але мог бы пратрымацца Ё больш часу, кЁслароду хапала яшчэ гадзЁн на дзесяць.
НЁводная Ёскарка не патрывожыла аднастайнае мЁгценне экрана. Пясок быў аднародны, без староннЁх прадметаў на многЁя метры ўглыб. Робаты яшчэ пакружылЁ навокал, штораз даследуючы большую плошчу, Ё павярнулЁ назад.
Бадай толькЁ цяпер Шабанаў у поўнай меры ўсвядомЁў, што здарылася. Раней яму здавалася, што гэта нейкЁ жарт з боку Корзуна, або калЁ Ё ёсць тут нейкая таямнЁца, то яна бяскрыўдная. Ён паглядзеў на мора. Яно было па-ранейшаму спакойнае, а яму ўжо ўяўлялася грозным. Што ён можа сказаць пэўнага аб гэтай магутнай Ё нечакана варожай сЁле, якая скандэнсавана ў агромнЁстай масе вады? НЁчога. А гэтая ж сЁла можа проста падмяць чалавека, не пакЁнуўшы нЁякага следу. Магчыма, вось так, як здарылася з Корзунам. І што наогул яны ведаюць пра СЁрэну?
Месяц назад зоркалёт "ПамЁр" зрабЁў пасадку на СЁрэне. Планета мела атмасферу з даволЁ высокЁм утрыманнем кЁслароду, ваду, блЁзкую па сваЁх хЁмЁчных уласцЁвасцях да зямной, Ё разам з тым была пазбаўлена складаных арганЁчных форм жыцця. ДзЁўна было глядзець на высокЁя голыя горы, пясчаныя пустынЁ, акружаныя з усЁх бакоў морамЁ.
Мёртвая планета, цЁкавая сваЁмЁ атмасфернымЁ з'явамЁ. АдзЁная ў сваЁм родзе ў сЁстэме АльтаЁра. ЛюдзЁ вывучалЁ яе будову, шукалЁ прычыны, якЁя растлумачылЁ б рэзкЁя змены ў надвор'Ё. І раптам здарэнне, якое пагражала абярнуцца трагедыяй, Трэба было наладжваць пошукЁ, а людзЁ не ведалЁ, адкуль Ёх пачынаць.
Шабанаў адчапЁў ад пояса бЁнокль, паднёс яго да вачэй. Мора было пустыннае, толькЁ водблЁскЁ далёкай рабЁзны раз-пораз узнЁкалЁ ў палЁраваных лЁнзах.
- Не давяраеш лакатарам? - спытаў Савацееў.
Шабанаў апусцЁў бЁнокль, зЁрнуў на чысты экран лакатара Ё спытаў разгубленым голасам:
- Паўлюк, дзе Корзун?
ПакЁнуўшы на ўсякЁ выпадак двух робатаў на беразе, Шабанаў Ё Савацееў вярнулЁся на "ПамЁр", каб падрыхтаваць гЁдраплан. Яны вырашылЁ ў моры пашукаць адгадку гэтай тайны.
Разведка нЁчога не дала. На добрую сотню кЁламетраў мора было цЁхЁм, спакойным, без прыкмет нават унутранага руху, прасвечвалася да самага дна.
Яны вярнулЁся, калЁ сярэбранае сонца распаленым краем кранулася гарызонта. НадыходзЁла ноч, кароткая, цёмная Ё такая дажджлЁвая, што носа не высунеш. Прырода ў начныя гадзЁны быццам вяртала мору ўсю тую ваду, што забЁрала ў яго гарачым днём.
Расчараваныя, прыгнечаныя, Шабанаў Ё Савацееў спынЁлЁся ля зоркалёта. Корзун мог быць яшчэ жывы, але хвЁлЁн праз сорак кЁсларод павЁнен быў скончыцца. І тады... Яны не гаварылЁ, што будзе тады. Аб гэтым лепш было маўчаць, каб не праганяць надзею, маленькую Ё трапяткую, якая, нягледзячы нЁ на што, не пакЁдала Ёх.
І раптам касманаўты пераглянулЁся, не разумеючы, што адбываецца. У шлемафоне не змаўкаў голас робата, якЁ будзённа, як пра самае звычайнае, раз за разам паўтараў:
- На беразе чалавек! На беразе чалавек!
Бясстрасны робат з механЁчнай душой, аднак, аказаўся больш кемлЁвы за людзей. Паведамляючы навЁну, ён адначасова выклЁкаў усюдыход. Не паспелЁ касманаўты апамятацца, як усюдыход ужо стаяў побач з ЁмЁ. Яны адразу ж ускочылЁ ў машыну Ё памчалЁся да абрыву.
Корзун стаяў на тым самым месцы, дзе абрывалЁся яго ранейшыя сляды. Ён задумлЁва глядзеў на мора Ё нечаму нясмела ўсмЁхаўся.
- ВасЁль! ВасЁль! - Шабанаў тузануў яго за плячо.
Корзун спакойна зЁрнуў на таварыша Ё здзЁўлена спытаў:
- Ты чаго? Што здарылася?
- Ён яшчэ пытае! - Шабанаў у адчаЁ павярнуўся да Савацеева, якЁ таксама прыбег ужо на бераг. - Чуеш, Паўлюк?
- Дзе ты быў? - Савацееў зрабЁў крок да Корзуна.
Корзун зморшчыў лоб, падумаў трохЁ Ё, нЁчога не разумеючы, адказаў:
- Ту-ут...
- Увесь час? - асцярожна ўдакладнЁў Шабанаў.
- ЯкЁ час, я ж толькЁ прыйшоў сюды. - Да Корзуна нарэшце дайшло, што таварышы ў чымсьцЁ сумняваюцца... - Чаго вы прычапЁлЁся?
- ПаглядзЁ! - Шабанаў паказаў спачатку на АльтаЁр, якЁ ўжо схаваўся напалавЁну, потым на апусцелыя кЁслародныя балоны. - Бачыш, колькЁ часу мЁнула?
Корзун шырока расплюшчыў вочы Ё знясЁлена апусцЁўся на пясок.
- Як жа гэта, хлопцы?
- Даведаемся, - бесклапотна сказаў Савацееў Ё прапанаваў: - Паедзем дадому. Хутка лЁне дождж.
Пазней, ужо седзячы ва ўтульным салоне зоркалёта, Корзун зноў папрасЁў:
- Скажыце, хлопцы, што здарылася?
- Спачатку крыху адпачнём, а потым паспрабуем ужо адказаць на тваё пытанне. Нам хапЁла сёння. А тады, можа, Ё ты, ВасЁль, што ўспомнЁш.
Корзун успомнЁў нямногае: як прыйшоў на бераг, прываблены зямным выглядам мора, Ё як пазней яго сустрэлЁ робаты. Што было памЁж гэтым, ён ведаў не больш за астатнЁх.
- Вось толькЁ... як бы вам сказаць...
- Ну, ВасЁль, ну, - Шабанаў падаўся да яго.
- Не, гэта не паддаецца апЁсанню. Напэўна, я проста засумаваў па ЗямлЁ. На беразе было... Гэта Ё радасць, Ё туга, Ё шчасце, ад якога нават стала балюча - такое яно вялЁкае Ё ўсеабдымнае. Яны ахапЁлЁ мяне там на беразе Ё не адпускалЁ, пакуль не прыйшлЁ вы.
Напэўна, усё сапраўды было так, бо, успамЁнаючы, Корзун зноў стаў такЁм, якЁм яго бачылЁ сябры на беразе, - памякчэлым, з нясмелай усмешкай.
Знешне Корзун не змянЁўся. ТолькЁ цяпер часцей задумваўся, быццам прыглядаўся цЁ прыслухоўваўся да нечага незразумелага, але прыемнага, што было вядома толькЁ яму аднаму. Працаваў жа ён, як Ё раней, старанна. Факт яго знЁкнення можна было б палЁчыць камЁчнай недарэчнасцю, каб за Ём не стаяла нешта невядомае, невытлумачальнае, якое межавала з цудам Ё таму выглядала пагрозлЁвым Ё небяспечным для кожнага з касманаўтаў, для карабля на ўвесь той час, пакуль яны будуць на СЁрэне. Гэта выклЁкала нервознасць, перашкаджала нармальна працаваць. І нарэшце Савацееў не вытрымаў.
- Я больш не магу, - паскардзЁўся ён Шабанаву, калЁ яны засталЁся з Ём удвух. Пры Корзуне такЁх размоў пазбягалЁ. - Або мы стартуем, або не ведаю што.
- Не разгадаўшы, што адбылося з Корзунам?
- Мы бяссЁльныя тут.
У нейкай меры Савацееў меў падставу так гаварыць. МЁнула ўжо каля двух тыдняў, а яны ўсё яшчэ не мелЁ кончыка той нЁтачкЁ, якая дазволЁла б раскрыць таямнЁцу. І сапраўды, трэба было прымаць нейкае рашэнне. Шабанаў быў капЁтанам Ёх невялЁкага экЁпажа Ё разумеў Савацеева. Ён доўга стаяў ля ЁлюмЁнатара, з якога вЁднелася мора - цЁхае, ласкавае.
- ПадманлЁвая прыгажосць, - Шабанаў адвярнуўся ад ЁлюмЁнатара, Ё Савацееў заўважыў у яго вачах ЁльдзЁнкЁ холаду. - ЗробЁм, Паўлюк, яшчэ адну спробу. КалЁ не пацвердзЁцца маё меркаванне, пакЁнем СЁрэну.
- Ты што надумаў? - занепакоЁўся Савацееў.
- Паўтару Корзуна. ТолькЁ на бераг пайду не адзЁн, а з робатамЁ.
- Баюся я гэтага скачка ў нЁшто.
- І я, Паўлюк, - Шабанаў нахмурыўся. - Але Ёнакш нельга. Так, нельга. Хочаш сказаць, што ў нас Ёншая задача? Згодзен. А цяпер задача змянЁлася. ТакЁ ўжо закон жыцця, што на ўсе выпадкЁ загадзя не прыдумаеш праграмы. Ты не хвалюйся. - Ён падышоў да Савацеева, абняў яго. - ВасЁль жа вярнуўся Ё, здаецца, нармальна.
- ТолькЁ што здаецца, - буркнуў Савацееў, ведаючы, што Шабанаў усё роўна зробЁць па-свойму.
- А можа, нЁчога са мной не здарыцца.
- Каб хаця, - шчыра пажадаў Савацееў.
Зборы былЁ нядоўгЁя, Ё назаўтра Шабанаў з Савацеевым адправЁлЁся да мора. Ля выхада яны сустрэлЁ Корзуна. Ён няёмка патупаўся, засланяючы праход, Ё сумна прамовЁў:
- Я ведаю, што вы не хочаце непакоЁць мяне. Можа, Ё правЁльна робЁце. ТолькЁ я ўвесь час думаю пра гэта. Мне здаецца, Сярожа, што там былЁ рыбы, - Ё пайшоў згорблены, нЁбы ў нечым вЁнаваты перад сябрамЁ.
Шабанаў дагнаў яго, прытулЁў да грудзей Ё папрасЁў:
- КалЁ што, вы тут з Паўлюком не баўцеся, вяртайцеся на Зямлю.
Корзун кЁўнуў.
Мора сустрэла людзей звычайным спакоем. АльтаЁр толькЁ што паказаўся над гарызонтам, Ё яго дыск свяцЁўся на шэрай вадзяной гладзЁ доўгай пурпурнай паласой. Шабанаў на хвЁлЁну спынЁўся, прыслухоўваючыся да неспакойных удараў сэрца, Ё потым рашуча скочыў унЁз.
За Ём спаўзлЁ робаты. Утрох - чалавек Ё два робаты - яны пакЁдалЁ многа слядоў. А Савацееў бачыў толькЁ ямкЁ, якЁя заставалЁся ад цяжкЁх чаравЁкаў Шабанава.
Праз якую хвЁлЁну Шабанаў спынЁўся. Ад мора яго аддзяляла вузкая паласа жоўтага пяску. Ён чакаў нечага неверагоднага, а вакол было як на зямным пляжы - вось каб яшчэ побач раслЁ дрэвы Ё кусты Ё не трэба было апранаць герметычны касцюм. Каб супакоЁць Савацеева, Шабанаў азЁрнуўся Ё весела крыкнуў:
- Бачыш? На мяне духЁ не дзейнЁчаюць!
І тут у яго закружылася галава. Шабанаў зЁрнуў на мора. На яго паверхнЁ нЁчога незвычайнага не было. Гэта ён паспеў яшчэ адзначыць, бо праз Ёмгненне перад вачыма паплылЁ кругЁ. Трацячы раўнавагу, ён махнуў рукамЁ. Робаты зразумелЁ гэта як сЁгнал аб дапамозе Ё кЁнулЁся да Шабанава. Але перш чым яны падхапЁлЁ яго, ён убачыў перад сабой нейкЁя кольцы, праменнЁ. Усё гэта вычварна перапляталася, перакрыжоўвалася, Ёмгненна мяняла афарбоўку, ствараючы новыя Ё новыя неверагодныя геаметрычныя фЁгуры. І быццам яркЁя зоркЁ падалЁ вакол густым асеннЁм дажджом. У Шабанава ўжо не было нЁ цела, нЁ ўяўлення аб тым, дзе ён.
КапЁтан ачуўся на камянЁстым абрыве, Ё першае, што ўбачыў, - гэта заклапочаны твар схЁленага над Ём Савацеева. Шабанаў пакруцЁў галавой.
- Табе дрэнна? - з трывогай спытаў Савацееў.
- Цяпер ужо не. - Шабанаў сеў, паварушыў плячыма, рукамЁ, аднаўляючы страчаную ўладу над сваЁм целам. І расказаў, што яму здалося.
- Думаеш, Ё з Корзунам было гэтак жа?
- Упэўнены.
- Але чаму ён не расказвае? ТоЁцца цЁ не помнЁць? - спытаў Савацееў Ё аж зморшчыўся, так непрыемна яму было падазраваць сябра. СпахапЁўшыся, ён дадаў упарта, пераканана: - Не помнЁць!
- Так! - Шабанаў прыняў яго апошняе меркаванне без сумненняў. - Значыць, павЁнна яшчэ адбыцца нешта такое, што сцЁрае сляды з памяцЁ. Я павЁнен вярнуцца на бераг, Паўлюк. АдзЁн. Без робатаў.
- Не спяшайся. Трэба падрыхтавацца. У касцюм уманцЁруем некалькЁ мЁнЁяцюрных кЁнаапаратаў Ё перадатчыкаў. КалЁ што Ё забудзеш, яны зафЁксЁруюць. І, магчыма, паведамяць твае каардынаты, калЁ сЁгналы здолеюць прабЁцца праз тоўшчу вады.
Усё паўтарылася спачатку. ТолькЁ цяпер за Шабанавым назЁраў Ё Корзун. Пачаўшы хЁстацца, Шабанаў паспеў пракрычаць: "Выключы робата!" Потым ён закружыўся ў неверагодным танцы. У шлемафонах было чуваць яго перарывЁстае дыханне, быццам ён дужаўся з кЁмсьцЁ. Потым абяссЁлеў Ё ўпаў нЁц. Мора пяшчотна абмывала яго празрысты гермашлем. Корзун быў памкнуўся на дапамогу, але Савацееў утрымаў яго Ё шапнуў:
- ГлядзЁ!
БлЁзка ад берага мора раптам выкЁнула султанчык. Ён пастаяў на месцы, падобны на фантан, потым варухнуўся, як пад подыхам ветру, Ё ператварыуся ў вЁхор, з кожнай хвЁлЁнай набЁраючы сЁлу Ё глыбей укручваючыся ў ваду. Хутка на месцы вЁхору ўтварылася варонка метраў дваццаць у дыяметры. Яе сценкЁ працягвалЁ круцЁцца злева направа, аж пакуль не агалЁлася дно. Тады адзЁн бок варонкЁ, блЁжэйшы да берага, выцягнуўся вузкЁм доўгЁм языком, лЁзнуў пясок Ё вярнуўся на месца, захапЁўшы з сабой распасцёртага чалавека.
Здабыча нЁбы задаволЁла мора. Яно пачало супакойвацца Ё хвЁлЁны праз тры зусЁм сцЁшылася, як быццам Ё не круцЁў толькЁ што ў Ём магутны вЁр.
- Што скажаш? - спытаў Савацееў Ё пашкадаваў аб гэтым. Корзун стаяў, як аслупянелы, са збялелым тварам.
- Га? - уздрыгнуў ён. - Усё вылецела з галавы.
- Хутка аб усЁм даведаемся. - Савацееў гаварыў наўмысна бадзёра. - Мне здаецца, што мора хвалявалася толькЁ ў гэтым баку, каб забраць Сяргея.
СтанцыЁ назЁрання хутка пацвердзЁлЁ думку Савацеева.
- Гэта вельмЁ важна, - ажывЁўся Корзун. - Ва ўсЁм гэтым ёсць нейкЁ сэнс.
- Не будзем спяшацца з вывадамЁ, - спынЁў яго Савацееў.
Тым часам увЁшныя робаты прыгналЁ гЁдраплан. Потым сабралЁ будынЁну, дзе людзЁ маглЁ б адпачыць, устанавЁлЁ там пульты Ё экраны прыбораў назЁрання.
ХвЁлЁны цяклЁ марудна, складваючыся ў яшчэ больш марудныя гадзЁны. І нЁякЁх вестак ад Шабанава.
- Не прабЁваюцца радыёсЁгналы, - канстатаваў Савацееў.
- Я пра гэта думаў, - Корзун зЁрнуў на гадзЁннЁк. - ХвЁлЁн праз дваццаць сЁгнал павЁнен быць. Аўтазонд вырвецца на паверхню.
- Ты малайчына, ВасЁль!
- АдзЁн тэрмЁн ужо мЁнуў, - уздыхнуў Корзун.
Савацееў збянтэжана прыцЁх.
Вестка прыйшла са спазненнем на пяць хвЁлЁн. Кароткая, як знясЁленая. ПЁльныя аўтаматы "ПамЁра" Ё радыёмаякоў запеленгавалЁ аўтазонд. Ён зрабЁў перадачу з адлегласцЁ ў сто васемнаццаць кЁламетраў.
Праз лЁчаныя хвЁлЁны гЁдраплан быў ужо над раёнам, вызначаным пеленгатарамЁ. Аднак Корзуна, якЁ адправЁўся на пошукЁ, чакала расчараванне. НЁ на паверхнЁ, нЁ ў глыбЁнЁ яму не ўдалося заўважыць нЁчога значнага. Тоўшча вады хавала ў сабе таямнЁцу.
- Кепска, - сказаў Савацееў, выслухаўшы Корзуна. - Сяргей недзе глыбока, вельмЁ глыбока, там страшэнны цЁск. Чалавек не вытрымае.
- А як я? - запярэчыў Корзун.
- Будзем чакаць, нЁчога Ёншага не застаецца.
Цямнела. Неба пакрывалася хмарамЁ, чорнымЁ, як сама ноч. Падзьмуў вецер. Слабы спачатку, ён павольна разгульваўся, выносячы з цяснЁн воблакЁ пылу. Пачаўся дождж, ён сцябаў вадзянымЁ каскадамЁ па тонкЁх металЁчных сценках часовага прытулку касманаўтаў. НадыходзЁла ноч, шквальная, лЁўневая.
Савацееў павялЁчыў яркасць экранаў, што назЁралЁ за берагам. Ён убачыў вузкую берагавую паласу, нерухомых робатаў, прымацаваных тросамЁ да слупа на абрыве, а за некалькЁ крокаў ад Ёх - бурлЁвае мора, якое пасылала на бераг хвалю за хваляй.
ВЁдовЁшча было жудаснае, Ё Савацееву за надзейнымЁ сценкамЁ стала нЁякавата. А як Шабанаву, калЁ ён яшчэ жывы?
- Мой час мЁнуў, - Корзун як прачытаў думкЁ таварыша.
- У яго аварыйны запас кЁслароду. - Суцяшэнне было слабае, Ё сам Савацееў не вельмЁ верыў. Але Ёншага не было. - Адпачывай, ВасЁль, пазней зменЁш.
Парывы ветру пачасцЁлЁся, перайшлЁ ў няспынны гул. ПрыцЁшаны гукаЁзаляцыяй сцен, ён быў манатонны, наганяў сон. Савацееў уключыў метраном. ЗвонкЁя секунды напоўнЁлЁ пакой трывогай. Гэта хвалявала, прымушала ўвесь час быць насцярожаным. Савацееў, седзячы ў крэсле, утаропЁўся ў экран.
СтыхЁя лютавала. ХвалЁ ўжо захлёствалЁ сумныя адзЁнокЁя постацЁ робатаў, спрабуючы сарваць Ёх з месца. Але яны, варухнуўшыся, зноў стаялЁ, як укапаныя. І гэтак гадзЁну, дзве... Каб не заснуць, Савацееў раз-пораз моргаў вачыма.
Напэўна, ён нешта ўсё-такЁ празяваў. Бо калЁ расплюшчыў вочы, то левага робата на месцы не было. У дынамЁку рэзка сцебанула: "Чалавек у моры!" І ўжо другЁ робат кЁнуўся ў хвалЁ.
Яны выбралЁся з вады разам з Шабанавым. Да памяшкання ён дайшоў сам, трымаючыся за робатаў. Ён быў зняможаны, кЁнуў адно: "Пасля, пасля" - Ё асунуўся, заснуўшы на хаду.
Прачнуўся Шабанаў гадзЁн праз дваццаць. Зноў была ноч. Зноў за тонкЁмЁ сценамЁ Ёх часовага жытла вар'яцеў вецер, з гор кацЁлЁся вадзяныя валы. Але гэта ўжо на людзей не дзейнЁчала, здавалася неЁстотным. Яны былЁ зноў разам. Касманаўты сабралЁся ля праектара. ПлёнкЁ ўжо былЁ праяўлены.
- Спачатку я раскажу, што захавалася ў памяцЁ, - прапанаваў Шабанаў, - бо плёнкЁ могуць мне зрабЁць непатрэбную падказку.
Шабанаў трымаўся зусЁм Ёнакш, чым тады Корзун, больш упэўнена. Гэта Ё здзЁвЁла, Ё ўзрадавала Савацеева.
- КалЁ я пайшоў да берага другЁ раз, - пачаў Шабанаў, - то быў хЁтрэйшы. Я прыкладна ведаў, што мяне чакае. КалЁ закружылася галава, я не стаў працЁвЁцца чужому ўздзеянню, таму хутчэй упаў на пясок, стараючыся не варушыцца. Не ведаю чаму, але гэта аказалася правЁльным. Галаве стала крыху лягчэй, Ё праз трызненне мне ўдалося тое-сёе ўбачыць. Помню, як змыла хваляй, як пацягнула па паверхнЁ, як пачаў правальвацца глыбей. Вось тады ў вадзе я адчуў нейкЁ рух, не плынь, а нешта Ёншае, абмежаванае вузкЁмЁ рамкамЁ. Ты, ВасЁль, успамЁнаў пра рыб. Можа, гэта былЁ яны. А можа, якЁя Ёншыя Ёстоты. Вакол мяне ўвесь час бурлЁў вЁр, Ё хаця ў касцюме было паветра, яно не трымала мяне, я працягваў апускацца ўсё нЁжэй. Мяне здзЁвЁла, што ўжо досыць глыбока, а цЁску вады не адчуваю. Я спалохаўся. ЗрабЁў спробу вырвацца Ё дапусцЁў гэтым самым памылку. Зноў закружылася галава, я правалЁўся ў небыццё, з якога выйшаў толькЁ апынуўшыся на беразе. Каб не кЁбы, паплаваў бы яшчэ. А цяпер давайце паглядзЁм плёнкЁ.
У касцюм Шабанава былЁ ўманцЁраваны шэсць маленькЁх кЁнакамер. КалЁ ён вярнуўся, Ёх засталося пяць. Шостая недзе прапала.
- ЗачапЁўся за што, а можа, робаты, як цягнулЁ, адарвалЁ, - сказаў Шабанаў.
Ды хапЁла Ё астатнЁх. Яны ўключылЁся ў той момант, як мора хлынула на бераг.
Савацееву ўдалося сЁнхранЁзаваць зафЁксаванае плёнкамЁ так, каб на экране атрымлЁвалася цэльная Ё аб'ёмная карцЁна. Мора было такое ж, якЁм людзЁ яго бачылЁ кожны дзень, на глыбЁнЁ нават яшчэ спакайнейшае. Тым больш было дзЁўна, што Шабанаў рухаўся рыўкамЁ.
Апараты з аўтаматычнай наводкай хутка прывыклЁ да навакольнага асяроддзя. У вадзе яны заўважылЁ ценЁ, якЁя кружылЁ навокал Шабанава. Апараты павялЁчылЁ рэзкасць, выбралЁ адпаведную падсветку, Ё ценЁ ператварылЁся ў незвычайных... рыб. ДоўгЁх, велЁчынёй з чалавека, вузкЁх Ё вастраносых.
- ВасЁль не памылЁўся, - узрадаваўся Шабанаў.
Касяк, гаворачы зямной мовай, быў немалы - рыбы акружалЁ чалавека шчыльна, час ад часу кранаючы яго цела рабрыстымЁ плаўнЁкамЁ.
- Навошта я варушыўся, - пашкадаваў Шабанаў.
- Апараты раскажуць, што трэба, - супакоЁў Корзун.
- Не, я заўважыў бы больш. Хоць ты паўтары дослед.
Паказалася жоўтае дно. І тут яно нагадвала бераг - пясчанае, без прыкмет якой-небудзь раслЁннасцЁ. Рыбы, не спыняючыся, плылЁ далей з вялЁкай хуткасцю.
Нарэшце рух рыб запаволЁўся. На экране з'явЁлЁся нагрувашчваннЁ каменняў, якЁя зблЁзку аказалЁся гротамЁ. ЦЁ то рыбы жылЁ тут, цЁ што Ёншае было, кЁнаапараты не ўлавЁлЁ. ВЁдаць, рыбы перасталЁ падтрымлЁваць Шабанава, Ё ён апусцЁўся на дно, бо па экране ў гэты час прабеглЁ цёмныя палосы. Потым зноў праяснела.
Шабанаў ляжаў ля ўвахода ў грот. Рыбы трохЁ пакруцЁлЁся каля яго Ё паплылЁ некуды. І зноў палосы прабеглЁ па экране.
- Навошта было цябе несцЁ? - усмЁхнуўся Корзун.
- Ты таксама, напэўна, пабываў на гэтым дне. Хаця!.. - Шабанаў здзЁўлена паглядзеў на таварышаў. - Здаецца, успомнЁў. - Ён адвярнуўся ад экрана. - Зараз мяне перанясуць да другога грота. Там ля ўвахода будзе кучка цЁ то водарасцяў, цЁ то тутэйшых актынЁй.
- Праўда! - падхапЁўся Савацееў.
Па экране трэцЁ раз прайшлЁ палосы.
- УспомнЁў! Га? - дзЁвЁўся сам Шабанаў.
Перанёсшы яго, рыбы доўга не вярталЁся. Амаль увесь дзень. І столькЁ ля экрэна прасядзелЁ касманаўты, баючыся лрапусцЁць якую-небудзь дэталь.
- Шкада, што не вЁдаць майго цела, - сказаў Шабанаў задумлЁва. - Што-небудзь яшчэ ўспомнЁў бы.
- ГлядзЁ, глядзЁ! - перапынЁў яго Савацееў.
Падплыла рыба, павЁсла нерухома, паводзячы плаўнЁкамЁ, як сом вусамЁ. Вочы - вузкЁя шчылЁны - паблЁсквалЁ чырванаватымЁ агеньчыкамЁ. Праз некаторы час рыба варухнула носам кучку водарасцяў Ё зноў замерла. Неўзабаве да яе далучылЁся яшчэ дзве. Звёўшы галовы ў адно месца, яны быццам раЁлЁся. Шабанаў аж засмяяўся, такЁм недарэчным здалося яму гэтае меркаванне. І раптам рыб пабольшала. Яны зноў утварылЁ кальцо. Шабанаў адарваўся ад дна, Ё рыбы рушылЁ ў дарогу.
Мора хвалявалася. Вяртаўся Шабанаў ужо ноччу. Рыбы паводзЁлЁ сябе цяпер неспакойна. Частка Ёх адлучылася, закруцЁлася ўсё хутчэй Ё хутчэй. Пасярод круга ўзнЁкла варонка, якая ўсё павялЁчвалася. І тады ў вЁр кЁнулЁся астатнЁя рыбы. А на экран з вялЁкай хуткасцю пачаў наплываць чорны бераг.
КалЁ Шабанаў апынуўся на грэбнЁ хвалЁ, нЁ варонкЁ, нЁ рыб апараты ўжо не ўбачылЁ. ТолькЁ хвалЁ, як ашалелыя, адна за другой накочвалЁся на бераг. А адтуль, перабЁраючы механЁчнымЁ нагамЁ, выходзЁлЁ робаты.
- Падарожжа закончана! - Шабанаў устаў Ё жартаўлЁва пакланЁўся.
- КЁнь ты, - скрывЁўся Савацееў, - табе ж самому не да жартаў. Лепш окажы, ты зразумеў, што гэта?
- Жыццё!
- Сам бачу. А якое жыццё - разумнае, неразумнае?
- Магу сказаць, - пасур'ёзнеў Шабанаў. - Узровень развЁцця - невысокЁ, на маю думку, ЁмЁ кЁруе Ёнстынкт, як Ё ў зямных. Так, так, - перабЁў ён Корзуна, якЁ хацеў запярэчыць. - СамЁ памяркуйце, як усё адбылося. Рыбы палЁчылЁ мяне за свайго сабрата, якога мора выкЁнула на бераг. Гэта пагражае гЁбеллю. Яны спрабуюць устанавЁць з Ём кантакт, падбадзёрыць, цЁ што. Адсюль мае трызненнЁ. ВЁдаць, мы карыстаемся прыкладна аднолькавымЁ бЁятокамЁ. СамЁ яны на бераг выйсцЁ не могуць, але ўмеюць, у вынЁку доўгага развЁцця, выкарыстоўваць сЁлу мора. БачылЁ, якЁ вЁр утварылЁ? А потым, калЁ я не ачуняў Ё пад вадой, не дакрануўся да ежы, яны, зразумеўшы сваю памылку, выкЁнулЁ мяне назад. Што на тое месца - выпадкова.
- Ага! - усклЁкнуў Савацееў.
- Не лавЁ на слове. На ЗямлЁ ж ёсць Ёстоты, у якЁх такЁя паводзЁны выклЁкаюцца Ёнстынктам. Тыя ж самыя дэльфЁны.
- На ЗямлЁ ёсць. А тут Ёншае. - Савацееў ад хвалявання не мог уседзець на месцы Ё закрочыў па цесным пакойчыку, лавЁруючы памЁж крэсламЁ Ё прыборамЁ. - Давайце ўспомнЁм усё з самага пачатку. Рыбы ўмеюць падпарадкоўваць сабе мора. Яны заўважылЁ, што ты не крануў ежу. Тады што яны робяць? ЗбЁраюцца Ё абмяркоўваюць становЁшча. Іменна абмеркавалЁ Ё панеслЁ цябе назад. Яны ведалЁ, што ты чужы. ТолькЁ гэтым можна растлумачыць, што ты нЁчога не помнЁш - звычайная перасцярога. Ты цяпер не зможаш, каб Ё хацеў, прывесцЁ каго-небудзь цЁ прыйсцЁ назад сам. Напэўна, у рыб ёсць ворагЁ, бо яны ўвесь час пЁльнуюць нас.
- Думаеш, яны не адзЁныя жыхары СЁрэны? - ажывЁўся Корзун.
- Усё можа быць. Але не гэта галоўнае зараз. Гэтыя рыбы, я ўпэўнены, мЁнулЁ ўжо стадыю Ёнстынкту.
- Але ж гэта азначае... - пачаў быў Шабанаў.
- Так. У Ёх розум слабы, але ўжо розум.
- Вада не тое асяроддзе, дзе можа развЁвацца разумнае жыццё. - Шабанаў не мог згадзЁцца з Савацеевым.
- Зямная логЁка. Жыццё на СЁрэне так Ё не здолела выбрацца з вады на сушу. Але ж гэта не значыць, што яно спынЁлася ў развЁццЁ. СЁлы жыцця магутныя, Ё яно знайшло сабе свае шляхЁ. Дык чаму не магло яно надзялЁць розумам рыбападобных? Ва ўсякЁм разе, Ёншай гЁпотэзы ў нас няма.
- Паўтарыць праверку? - прапанаваў Корзун. - Я гатовы зноў...
Пасля доўгага роздуму Шабанаў пакЁваў галавой:
- Цяпер мы не можам. А што, калЁ Паўлюк не памыляецца, хаця на многае ён не даў адказу, як Ё я? Што тады аб нас падумаюць гаспадары планеты? Як мы будзем выглядаць у Ёх вачах? А калЁ яны знаходзяцца на нЁзкай ступенЁ развЁцця, што найбольш верагодна, дык невядома, як будзе ў наступны раз. Зробяць з цябе Ёдала Ё пакЁнуць у сваЁм гроце, каб малЁцца. Мы закончым сваю работу, не чапаючы мора. А некалЁ пазней, калЁ рыбы дасягнуць вышэйшай ступенЁ развЁцця, людзЁ ўстановяць з ЁмЁ зносЁны. Пачаўшы развЁвацца, жыццё не адступЁць. Цяпер СЁрэна будзе пад наглядам.
- Даў жа нехта планеце такую назву, усё роўна як ведаў, - заўважыў Корзун.
- Не помню хто, - адказаў Шабанаў, - назва Ёснуе з мЁнулага стагоддзя. Мабыць, Ё тады людзЁ ведалЁ пра гэтых рыб. Ну, як, згодны з маЁм рашэннем?
Пярэчанняў не было.
Да свЁтання касманаўты засталЁся на часовай станцыЁ.
Сон у крэслах быў не вельмЁ зручны, але яны прачнулЁся бадзёрыя, пасвяжэлыя. Шабанаў хадзЁў па пакоЁ Ё паўтараў:
- Хлопцы, а я, здаецца, нешта прыпамЁнаю.
Савацееў не вытрымаў Ё буркнуў:
- Ды прыпомнЁ ўжо.
- А што, вазьму Ё... хлопцы! - Ён выбег у пераходны тамбур Ё вярнуўся, трымаючы ў руках нейкую палачку. - Вось, яна самая.
- Водарасць?! - усклЁкнуў Савацееў.
Ледзь прыкметны пах азону, змешанага з чымсьцЁ яшчэ, паплыў па пакоЁ. Шабанаў шчаслЁва ўсмЁхнуўся Ё сказаў:
- Сядайце. Размова не скончана!
ЗаЁнтрыгаваныя, таварышы паселЁ ў крэслы.
- Учора мы не разумелЁ, што за палосы парушалЁ бачнасць на экране. Цяпер я ўспомнЁў усё, быццам не было правалу ў памяцЁ. - Хваляванне Шабанава перадалося астатнЁм. Яны сядзелЁ, не адрываючы ад яго вачэй. - Першы раз я тузануўся, калЁ адарваў адзЁн кЁнаапарат. Вось ён, быў у кЁшэнЁ, - Шабанаў разняў пальцы. - ДругЁ раз, калЁ рабЁў здымкЁ грота, Ё трэцЁ - калЁ вось гэты мЁнерал, - ён паказаў на водарасць, - клаў у кЁшэню. А зараз паглядзЁм, што на апошняй плёнцы.
Успыхнуў экран, на Ём з'явЁлася падводнае царства, дакладней, яго маленькЁ куток - грот. Ля задняй сценкЁ грота стаялЁ палЁцы, падобныя на соты. І ў кожнай ячэйцы ляжалЁ водарасцЁ.
- Інкубатар? - здзЁвЁўся Савацееў.
- Нешта падобнае на яго, - адказаў Шабанаў.
Але самае дзЁўнае было наперадзе. Да палЁц, аднекуль збоку, са сцен грота цягнулЁся правады. Інакш назваць гэтыя тоўстыя нЁткЁ нельга было. Здымка працягвалася лЁчаныя хвЁлЁны, але Ё за гэты час у некалькЁх ячэйках блЁснулЁ чырвоныя ЁскаркЁ. А калЁ апарат крыху ссунуўся, касманаўты ўбачылЁ фЁгуру ў... скафандры.
- Што вы цяпер скажаце, сябры? - хЁтравата блЁснуў вачыма Шабанаў.
Таварышы развялЁ рукамЁ.
- Тады я скажу. Гэтыя рыбы - робаты, напэўна, нават бЁялагЁчныя. Я помню Ёх паводзЁны, таму перакананы. Яны дзейнЁчаюць лагЁчна, але без эмоцый. Іх стварылЁ такЁя ж прышэльцы, як Ё мы, з Ёншага свету. Навошта? Пад вадой многа гэтага мЁнералу. Яго дзеянне на чалавека надзвычай дабратворнае. Пакуль мы праглядалЁ плёнку, нашы робаты зрабЁлЁ аналЁз маёй крывЁ. Яна чыстая, быццам у ёй не адбываюцца працэсы акЁслення. Вось як падзейнЁчаў на мяне мЁнерал. Вось чаму я ўспомнЁў усё да дробязей аб маЁм знаходжаннЁ пад вадой.
- ДапусцЁм, - згадзЁўся Савацееў, - а бЁятокЁ?
- Мне здаецца, тлумачэнне даволЁ простае. Нашы бЁятокЁ прыблЁзна такЁя ж. Рыбы-робаты настроены на Ёх. Таму яны адразу Ё з'яўляюцца, варта каму з нас апынуцца на беразе.
- А трызненнЁ? - не здаваўся Савацееў.
- Гэта свайго роду нейтралЁзатар. У яго прыродзе трэба будзе разабрацца, бо дзякуючы яму чалавек можа плаваць, як глыбЁнная Ёстота, не баючыся цЁску. Пачуўшы сЁгнал, рыбы-робаты бяруць гаспадара, пераносяць яго да гротаў, дзе ўжо назапашан мЁнерал. Вядома, мЁнерал робаты могуць даставЁць Ё самЁ на паверхню. Але, вЁдаць, там патрэбна прысутнасць гаспадара.
- Але дзе доказ, што рыбы - гэта робаты?
У пярэчаннЁ Савацеева была логЁка.
- Ёсць такЁ доказ, - сказаў Шабанаў, - зараз мы яго прывядзём. - Ён уставЁў у праектар плёнку, на якой былЁ сфатаграфаваны рыбы ля гротаў, злучыў экран з лЁчыльнай машынай. - ПомнЁце, - растлумачыў ён, - ёсць формулы руху для жывых Ёстот Ё для кЁбернетычных. З Ёх дапамогай яшчэ было даказана жыццё на чацвёртай планеце Працыёна. Вось зараз машына Ё прыменЁць Ёх. Праграму я склаў ужо.
Праз трыццаць секунд пасля таго, як скончылася плёнка, машына выштурхнула стужку з адказам. Рыбы, згодна са сцвярджэннем матэматыкЁ, не маглЁ быць жывымЁ.
- ДзЁўна, - уздыхнуў Корзун.
- Радасна, - сказаў Шабанаў. - ЛюдзЁ хутка сустрэнуцца яшчэ з адным прадстаўнЁком розуму Ё, як мне чамусьцЁ здаецца, вельмЁ падобным на чалавека. - І не ўтрымаўся, весела ўпЁкнуў Савацеева: - А ты казаў - Ёнстынкт.
УладзЁмЁр МЁкалаевЁч ШыцЁк. Скачок у нЁшто